Музей POLIN для наведвальнікаў з Беларусі

Музей POLIN распавядае тысячагадовую гісторыю польскіх яўрэяў. Гэта сапраўды захапляльны аповед пра яўрэйскі народ, а таксама пра падзеі, што адбываліся ва ўсходняй частцы Еўропы.

Графік працы музея:

  • Панядзелак, серада, чацвер, пятніца, нядзеля 10:00-18:00 (уваход на пастаянную выставу – да 16:00, на часовую выставу – да 17:30).
  • Субота 10:00-20:00 (уваход на пастаянную выставу – да 18:00, на часовую выставу – да 19:30).
  • Аўторак – выхадны дзень.

Запрашаем вас наведаць пастаянную выставу з аўдыёгідам на беларускай мове. Тут вы даведаецеся шмат цікавых фактаў пра жыццё яўрэяў, і ў тым ліку тых, што стагоддзямі жылі на беларускіх і ўкраінскіх землях. Вы ўбачыце велізарную мапу Рэчы Паспаслітай, на якой зможаце адшукаць знаёмыя мясціны. Перанясецеся ў Гродна і Нясвіж, наведаеце знакамітую ешыву ў Валожыне, рынак у яўрэйскім мястэчку і ўнікальную распісную сінагогу ў Гваздзяцы. А таксама адчуеце атмасферу даваеннай яўрэйскай вуліцы, пазнаёміцеся з таленавітымі дзеячамі культуры і даведаецеся больш пра нашую сумесную гісторыю.
 

Музей POLIN для наведвальнікаў з Беларусі

Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN
Вуліца Мардэхая Анелевіча, 6
00-157 Варшава
Тэлефон: 22 471 03 00, пошта: [email protected]

Muzeum możesz zwiedzać w następujących językach:
english
polskim
українською
беларуская