Сацыяльна-адукацыйная акцыя „Żonkile” 2026
Далучайцеся да сацыяльна-адукацыйнай акцыі „Żonkile” (“Жанкілі”), прысвечанай гадавіне паўстання ў Варшаўскім гета. 19 красавіка мы заахвочваем прымацаваць жоўтыя нарцысы ў знак таго, што #НасЯднаеПамяць пра паўстанцаў і мірных жыхароў, якія хаваліся ў руінах гета.
Фотаздымкі:
Крыстына Будніцка, фот. Альдона Качмарчык, Van Dorsen Artists / Музей гісторыі польскіх яўрэяў POLIN
Акцыю „Żonkile” падтрымліваюць новыя амбасадары і амбасадаркі: Крыстына Будніцка, якая выжыла ў Варшаўскім гета; актрыса і актывістка Юлія Каміньска; рэпарцёр Марыюш Шчыгел; актрыса Каміла Ужэндоўска; рознабаковы артыст Дамінік Венцэк, а таксама цудоўная каманда валанцёраў, якую сёлета прадстаўляюць Анеля, Поля, Зося і Дамінік.
Сіла сведчанняў
У 83-ю гадавіну пачатку паўстання ў Варшаўскім гета праграма мерапрыемстваў, што суправаджаюць акцыю „Żonkile”, прысвечаная сіле сведчанняў — індывідуальным гісторыям, расповедам відавочцаў, дакументам, архіўным запісам, рэчам, а таксама слядам жыцця і смерці тых людзей, якія спазналі жорсткасць Халакосту.
Крысціна Будніцкая (да вайны Хена Кучэр) пасля завяршэння ліквідацыйнай акцыі ў Варшаўскім гета ў верасні 1942 года амаль год заставалася ў сховішчы. Спачатку ў тайніку на вуліцы Мілай. Са студзеня па верасень 1943 года — у бункеры на вуліцы Заменгофа. Ёй было 11 гадоў, калі 19 красавіка 1943 года ў Варшаўскім гета пачалося ўзброенае паўстанне яўрэяў супраць немцаў.
Асоб, якія памятаюць тыя часы, перажылі вайну, ужо альбо няма, альбо яны сыходзяць з жыцця. Застаецца толькі памяць. І гэтую памяць трэба шанаваць, развіваць і перадаваць наступным пакаленням. Бо калі не будзе памяці, хто тады нагадае пра герояў тых часоў, якія загінулі за свабоду? А мы цяпер пакідаем сведчанні.
Жанкіль — сімвал акцыі
Паўстанне і вайну перажыло вельмі мала яўрэяў. Сярод іх быў апошні лідар паўстання, Марэк Эдэльман. Менавіта ад яго асабістай традыцыі ўскладання жоўтых нарцысаў да помніка Героям Варшаўскага гета паходзіць сімвал акцыі. Мы працягваем гэтую традыцыю, калі раздаём тысячы папяровых нарцысаў у кожную гадавіну паўстання.
Мэта акцыі, якую арганізуе Музей POLIN, — пашырыць сімвал жанкіля і заахвоціць варшавякаў, варшавянак і гасцей сталіцы даведацца больш пра паўстанне ў Варшаўскім гета. З самага пачатку акцыя суправаджаецца лозунгам “Нас яднае Памяць”, які нагадвае пра сілу супольнасці, важнасць салідарнасці і неабходнасць дыялогу, нягледзячы на расколы ў грамадстве.
19 красавіка:
- прышпіліце жанкіль (жоўты нарцыс) у знак таго, што #НасЯднаеПамяць,
- прыходзьце ў Музей POLIN з жанкілем, каб бясплатна наведаць выставы,
- апублікуйце фотаздымак ці малюнак з жоўтым нарцысам у сацыяльных сетках з хэштэгамі #НасЯднаеПамяць і #AkcjaŻonkile,
- а 12:00 вазьміце ўдзел ва ўрачыстасцях пад помнікам Героям Варшаўскага гета на Муранаве.
Як прыняць удзел у акцыі “Жанкілі”? / Дзе ўзяць жанкіль?
- 19 красавіка валанцёры будуць раздаваць папяровыя жанкілі. Вы іх сустрэнеце амаль ва ўсёй Варшаве (пра дакладныя месцы паведамім у красавіку).
- Як самастойна зрабіць жоўты нарцыс? Можна спампаваць шаблон з нашага сайта, раздрукаваць і скласці яго (тут вам дапаможа відэаінструкцыя ).
- Таксама мы падрыхтавалі спрошчаны шаблон жанкіля, з дапамогай якога можна самастойна зрабіць папяровую кветку. Спрошчаны шаблон мы рэкамендуем выкарыстоўваць дзецям малодшага школьнага ўзросту, а таксама людзям з парушэннямі маторыкі.
- cпрошчаны шаблон жанкіля
- шаблон жанкіля: інструкцыя для дзяцей
- шаблон жанкіля: інструкцыя ETR
- Таксама заахвочваем вас публікаваць фотаздымкі нарцысаў і налепак у сацыяльных сетках. Не забудзьцеся пра хэштэгі: #НасЯднаеПамяць і #AkcjaŻonkile, а таксама адзначайце профіль @polinmuseum.
- Вы можаце падзяліцца спецыяльнай графікай, якую мы апублікуем 19 красавіка на профілі Музея POLIN у сацыяльных сетках: Facebook, Instagram i TikTok. Памятайце пры хэштэгі: #НасЯднаеПамяць, #AkcjaŻonkile, # polinmuseum.
Акцыя „Żonkile” у школах, бібліятэках і культурных установах
- Рэгістрацыя адкрытая да 15 красавіка (серада)
- Зарэгістраваць школу
- Зарэгістраваць бібліятэку, культурную ўстанову
Кожная школа, бібліятэка і культурная ўстанова можа далучыцца да акцыі „Żonkile” (“Жанкілі”). Усе зарэгістраваныя ўстановы атрымаюць доступ да бясплатных навучальных матэрыялаў: плакатнай выставы, апавяданняў, радыёп’ес і фільмаў. Акрамя таго, мы дасылаем неабходныя метадычныя матэрыялы (сцэнары заняткаў і рабочыя лісты), якія дапамогуць правесці змястоўныя і цікавыя заняткі.
Дзякуючы ганароваму патранату мэра Варшавы валанцёры акцыі могуць бясплатна карыстацца мясцовым грамадскім транспартам у Варшаве ў 1-й тарыфнай зоне 19 красавіка 2026 года.
Правядзенне моўных заняткаў у межах навучання для маладых валанцёраў, якія далучаюцца да сацыяльна-асветніцкай акцыі "Żonkile" ("Жанкілі").

Адукацыйныя мерапрыемствы ў межах акцыі "Żonkile" ("Жанкілі") падтрымлівае Фонд развіцця інфармацыйнага грамадства.
![]()