Сямейныя майстар-класы
Запрашаем на незвычайныя сямейныя майстар-класы, поўныя забаваў, творчасці і адкрыццяў! У гэтым паўгоддзі мы натхняемся часовай экспазіцыяй “Моц словаў” і міні-выставай “POLIN. Адпачні тут”.
Мы падрыхтавалі розныя заняткі, на якіх кожны знойдзе штосьці для сябе. Нашыя сустрэчы даступныя і прыязныя таксама для асобаў з інваліднасцямі. Гэта цудоўная магчымасць, каб правесці час разам у радаснай сямейнай атмасферы.
Варта ведаць
- Для каго: дзеці ва ўзросце 4-10 гадоў і іх апекуноў / апякунак, калі не пазначана інакш.
- Працягласць: прыкладна 150 хвілінаў
- На майстар-класах дзейнічае рэгламент. Просім азнаёміцца з ім перад заняткамі. Удзел у майстар-класе аўтаматычна пацвярджае, што вы згодныя з палажэннямі рэгламенту.
- Апякун / апякунка актыўна прымае ўдзел у занятках.
- У залежнасці ад тэматыкі заняткі праводзяцца на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, на пастаяннай / часовай экспазіцыі альбо ў кулінарнай майстэрні “У Фані”.
- Колькасць месцаў абмежаваная
- Безбар’ерная прастора
- Індукцыйная пятля і гукаізаляцыйныя навушнікі даступныя на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”.
- Падчас наведвання Пляцоўкі сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” неабходна мець зменны абутак
План майстар-класаў
Сямейныя анімацыі ў межах Фестывалю яўрэйскай кухні TISZ
- 27 верасня (субота), 11:00-13:30, 14:00-18:00
- 28 верасня (нядзеля), 11:00-13:30, 14:00-18:00
- Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
- Уваход бясплатны, без папярэдняй рэзервацыі
Запрашаем на анімацыі ў межах Фестывалю яўрэйскай кухні TISZ. Штодня мы будзем ствараць рознакаляровыя магніцікі, натхняючыся сімваламі, якія з’яўляюцца неад’емнай часткай свята Рош ха-Шана. Мы даведаемся, якія плады звязаныя з гэтым святам, і будзем іх упрыгожваць сваімі рукамі. Да майстар-класа можна далучыцца ў любы момант (у вызначаны часавы прамежак).
Ханукальная моц словаў – сямейныя майстар-класы
- 14 снежня (нядзеля), 15:00-18:00
- Месца правядзення: увесь музей
- Уваход бясплатны
- Дэталёвая праграма мерапрыемства з’явіцца на пачатку снежня
- Даступнае мерапрыемства
Запрашаем вас на радаснае святкаванне Ханукі – часу, напоўненага святлом і забавамі! Разам мы пазнаёмімся з ханукальнымі традыцыямі і адкрыем для сябе незвычайныя словы, звязаныя з гэтым святам, а таксама будзем вывучаць літары мовы іўрыт. Зазірнём у друкарскую майстэрню, каб раскрыць яе таямніцы. Вядома, згуляем у дрэйдл – традыцыйную ханукальную гульню з ваўчком! Будзе шмат цяпла і творчасці!
Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц словаў”