Сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот

Запрашаем на ўнікальную сустрэчу з нагоды радаснага свята Сукот, дзе вы даведаецеся больш пра яго незвычайную гісторыю. 

Падчас кароткай экскурсіі для дзяцей і дарослых мы распавядзём пра традыцыю ўзвядзення адмысловых шатроў і ўпрыгожвання іх садавінай, пра стравы, што абавязкова падаюцца на стол, і пра расліны, якія з’яўляюцца важнымі сімваламі свята.

Потым на творчым майстар-класе мы разам створым працу, звязаную з Сукот. Нас чакаюць сямейныя забавы і святочныя гісторыі, якія створаць цудоўны настрой!

Сардэчна запрашаем на сумеснае святкаванне!

Orlen - mecenas muzeum

Сямейная анімацыя з нагоды свята Сукот

Wystawa czasowa
11.10.2025 - 11.10.2025
  • Для каго? Для сямей з дзецьмі
  • Калі: 11 кастрычніка (субота), 14:15-16:00 (НЯМА МЕСЦАЎ)
  • Экскурсія і майстар-клас праводзяцца на беларускай мове
  • БЯСПЛАТНА. Колькасць месцаў абмежаваная.
  • Рэзервацыя ўступных квіткоў: [email protected]