“Моц слоў” – экскурсія на беларускай мове па часовай выставе

Запрашаем вас у падарожжа ў часе і прасторы, падчас якога мы разам адкрыем дзівосны свет яўрэйскай культуры праз прызму яе моў.

Падчас экскурсіі па экспазіцыі “Моц слоў” мы паназіраем за шляхам яўрэйскіх моў праз стагоддзі і кантыненты, а таксама пазнаёмімся з унікальнымі артэфактамі, у якіх дагэтуль гучаць галасы мінулага: магічнымі міскамі, амулетамі, старажытнымі рукапісамі, багата аздобленымі тканінамі і сучаснымі мастацкімі работамі.

Гэтая выстава — не толькі аповед пра гісторыю, але і прастора для ўніверсальных роздумаў, якія сёння адгукаюцца ў сэрцы кожнага беларуса. Вы даведаецеся, як мова становіцца жывой тканкай культуры, здольнай аб’ядноўваць і абараняць. Мы пагаворым пра тое, як словы могуць быць домам нават тады, калі сапраўдны дом далёка. Гэта запрашэнне паглядзець на ўласную моўную спадчыну з іншай перспектывы і зразумець, як мова дапамагае нам захоўваць ідэнтычнасць у часы перамен.

Яўрэйскія супольнасці ў мінулым звычайна былі шматмоўнымі: яны спалучалі іўрыт, ідыш ці ладзіна з мясцовымі мовамі тых земляў, дзе яны асядалі. Досвед суіснавання розных моў і культур — гэта частка нашай багатай гісторыі, у якой было месца для міграцый, сустрэч і суседства. 
 

Orlen - мецэнат музея

“Моц слоў” – экскурсія на беларускай мове па часовай выставе

“Моц слоў” – экскурсія на беларускай мове па новай часовай выставе
22.02.2026 - 07.06.2026
  • Калі: 7 чэрвеня (нядзеля), 14:00–15:00 (НЯМА МЕСЦАЎ);
  • Экскурсія НА БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ;
  • Колькасць месцаў абмежаваная;
  • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected] 
    • Падчас рэгістрацыі трэба напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі. 
    • Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса.