Ноч музеяў – Словы і гукі

У чарговы раз запрашаем на Ноч музеяў! Сёлетні лейтматыў  – “Словы і гукі”. Правядзіце з намі незабыўны вечар, калі мовы, музыка і гукі напоўняць кожны куток музея! 

Фотаздымкі:

  1. М. Язвецкі / Музей гісторыі польскіх яўрэяў
  2. Даніэль Кан. Фота А. Беры
  3. М. Язвецкі / Музей гісторыі польскіх яўрэяў
  4. Фота І. Матушэўскі

Мерапрыемства суправаджае часовую экспазіцыю “Моц слоў”, прысвечаную багаццю і разнастайнасці яўрэйскіх моў, іх гісторыі, гучанню і значэнню. Акрамя таго, мерапрыемства з’яўляецца часткай Муранаўскай маёўкі. 

ПРАГРАМА НОЧЫ МУЗЕЯЎ 2026 

16 мая 2026 (субота)

Канцэрты Даніэля Кана на часовай экспазіцыі

Падчас сёлетняй Ночы музеяў запрашаем на незвычайны канцэрт Даніэля Кана –  харызматычнага вакаліста, мультыінструменталіста і аднаго з самых цікавых інтэрпрэтатараў сучаснай клезмерскай музыкі. Яго творчасць спалучае традыцыйнае яўрэйскае гучанне з энергіяй панку, элементамі фолку і тэатральным імпэтам. У сваіх творах Кан свабодна пераплятае розныя мовы – ад ідыш да англійскай і нямецкай – і стварае захапляльныя, часта поўныя іроніі музычныя гісторыі.

У гэты вечар артыст прэзентуе тры кароткія музычныя сэты (па 10-15 хвілін кожны), якія раскрываюць тры розныя настроі і сюжэты – ад інтэрпрэтацыі традыцыйных спеваў да паэтычных твораў і энергічных аўтарскіх кампазіцый.

Канцэрт стане кранальным прыпынкам на музычнай мапе Ночы музеяў – ідэальным як для знаўцаў клезмерскай музыкі, так і для тых, хто толькі пачынае знаёмства з ёй. 

Расклад канцэртаў:

  • 20:00 – частка I;
  • 21:00 – частка II;
  • 22:00 – частка III  

Канцэрты адбудуцца ў прасторы часовай экспазіцыі, кожны з іх будзе трываць каля 10-15 хвілін.

Важна: З меркаванняў бяспекі колькасць месцаў абмежаваная. Уваход у парадку жывой чаргі.

Куратарская экскурсія па выставе “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”

Падчас экскурсіі Тамара Штыма правядзе вас па шматмоўным свеце яўрэйскай культуры, раскажа пра канцэпцыю экспазіцыі і прадстаўленыя аб’екты, а таксама пра тое, як у іх пераплятаюцца розныя моўныя традыцыі. Гэта цудоўная нагода, каб паглыбіцца ў культурны кантэкст асобных экспанатаў і паразмаўляць з творцай выставы.

  • Пачатак а 19:15;
  • Экскурсія на польскай мове з перакладам на польскую жэставую мову;
  • Месца сустрэчы: галоўны хол;
  • Працягласць: каля 45 хвілін;
  • Колькасць месцаў абмежаваная, вырашальным з’яўляецца парадак рэгістрацыі ў інфапункце перад экскурсіяй
Шпацыры з экскурсаводамі па пастаяннай выставе

Запрашаем на шпацыры з экскурсаводамі і экскурсаводкамі па пастаяннай выставе Музея POLIN. Згодна з лейтматывам сёлетняй Ночы музеяў, мы пройдзем па экспазіцыі шляхам слоў і гукаў.

Мы раскажам пра мовы яўрэяў Польшчы: пра іўрыт – “святую мову” малітвы і навукі, а таксма пра ідыш –  мову дома, штэтля і яўрэйскай штодзённасці. Не абыдзем увагай і створаную Людвікам Заменгофам мову эсперанта, якая павінна была прынесці чалавецтву надзею і мір.

Падчас экскурсіі мы пабачым, як выглядаюць цымбалы – інстумент Янкеля, героя Міцкевіча; паслухаем музыку з яўрэйскай шлюбнай цырымоніі і спеў Гершона Сіроты – знакамітага кантара Вялікай Сінагогі, якога называлі “яўрэйскім Каруза”. Таксама мы разам узгадаем шлягеры міжваеннай Польшчы, створаныя Артурам Голдам і Ежы Пецярбурскім на тэксты Юліяна Тувіма і Мар’яна Хэмара. 

Расклад шпацыраў: 

  • Экскурсія на польскай мове: 19:15;
  • Экскурсія на англійскай мове: 20:15;
  • Экскурсія на ўкраінскай мове: 21:15;
  • Месца сустрэчы: галоўны хол;
  • Працягласць: каля 45 хвілін.
Анімацыйныя пункты на пастаяннай экспазіцыі

Шукайце ў галерэі “Мястэчка” пункты, дзе нашы экскурсаводы-аніматары раскажуць пра іўрыт і ідыш: як і дзе можна вывучыць гэтыя мовы, у чым іх адметнасць і дзе імі можна карыстацца. Гэта цудоўная нагода, каб пазнаёміцца з алфавітамі іўрыта і ідыш, параўнаць іх, пагартаць кнігі на гэтых дзвюх мовах, а таксама паспрабаваць запісаць сваё імя.

Трэці анімацыйны пункт вы знойдзеце ў галерэі “На яўрэйскай вуліцы”, у прасторы кавярні “Малая Зямянская”. Тут наша экскурсаводка будзе распавядаць пра гасцей самай вядомай літаратурнай кавярні даваеннай Варшавы. Абяцаем шмат цікавостак!

  • Анімацыйныя пунткы будуць працаваць з 19:00 да 23:00;
  • Месца: пастаянная выстава (галерэі “Мястэчка” і “Ня яўрэйскай вуліцы”)
Ноч з танга – танцавальныя паказы

Шчыра запрашаем на танцавальную акцыю ў галерэі “На яўрэйскай вуліцы”, якая ажыве ў Ноч музеяў. 
Вуліца напоўніцца гукамі размоў у кавярнях і чароўнымі мелодыямі. 16 мая адбудуцца тры паказы танга (19:45, 20:45, 21:45), а Пётр Возняк – харэограф, танцор і выкладчык – не толькі выканае танга, але і раскажа пра гісторыю гэтага танца ў даваеннай Варшаве і пакажа асноўныя крокі. Вуліцу зноў запоўняць танцы ў рытме твораў Ежы Пецярбурскага, Генрыка Варса і Артура Голда! 

  • Час паказаў: 19:45, 20:45, 21:45;
  • Месца: пастаянная экспазіцыя, галерэя “На яўрэйскай вуліцы”.
Музей гуляе – гульня з элементамі RPG

У гэтую ноч музей ператворыцца ў сцэну інтэрактыўнай гісторыі. “Музей гуляе” – гэта квэст, у якім студэнты будуць іграць ролі і запрашаць наведвальнікаў разам прайсці праз розныя этапы гісторыі. Удзельнікі будуць сачыць за героямі, выконваць заданні і ўзаемадзенічаць у атачэнні слоў, моў і гукаў. Гэта досвед, які дазволіць занурыцца ў музейную гісторыю, недаступную падчас звычайнага наведвання.

Больш інфармацыі пра праект: “Музей гуляе” – курс для студэнтаў з элементамі RPG 

  • Для каго? Для ўсіх зацікаўленых – дарослых і моладзі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія хочуць пазнаёміцца з музеем у форме інтэрактыўнай гісторыі з элементамі RPG.
  • Удзел у гульні будзе магчымы толькі пасля папярэдняй рэгістрацыі. Спасылка на простую форму рэгістрацыі будзе апублікаваная разам з інфармацыяй пра мерапрыемства.
Ноч за кулісамі – шпацыры з працаўнікамі

Ноч музеяў – гэта ўнікальная магчымасць, каб пабачыць недаступныя для звычайных наведвальнікаў прасторы разам з тымі, хто тут працуе!

Расклад шпацыраў:

  • 19:30 – офісныя памяшканні – Люцыя Кох, намесніца дырэктара па справах адукацыі і продажаў;
  • 20:30 – офісныя памяшканні (шпацыр на ўкраінскай мове) – Міхайла Зубар, аддзел прамоцыі і маркетынгу;
  • 20:45, 21:30 – рэстаўрацыйная майстэрня, калекцыі і архіў: Марта Франчкевіч, куратарка калекцый, і Агнешка Цырулік, кансерватарка, аддзел калекцый. (Экскурсія а 20:45 будзе з перакладам на польскую жэставую мову).
  • 22:15 – будынак – Міхал Залеўскі, кіраўнік аддзела бяспекі;
  • 22:30 – офісныя памяшканні (шпацыр на беларускай мове) – Аляксандра Трутнева, аддзел адукацыі дарослых. 
    • Месца сустрэчы: галоўны хол.
    • Колькасць месцаў абмежаваная; вырашальным з’яўляецца парадак рэгістрацыі ў інфапункце перад шпацырам. 
Ноч для наймалодшых

Традыцыйна запрашаем на Ноч музеяў, поўную сюрпрызаў! 
Вас чакае сямейная гульня па часовай выставе “Літарнае галавакружэнне”. Акрамя таго, на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” будуць праводзіцца цікавыя майстар-класы. Натхнёныя словамі і гукамі, мы будзем шыць спецыяльныя падушкі з літарамі і ствараць рознакаляровыя бірулькі з птушынымі матывамі.

  • 16 мая, 19:00-22:00;
  • Уваход вольны без рэгістрацыі 

Майстар-класы суправаджаюць часовую экспазіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.

Гульня “Літарнае галавакружэнне”

Запрашаем сем’і з дзецьмі на ўнікальную экскурсію па часовай выставе “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Мы падрыхтавалі для вас гульню “Літарнае галавакружэнне”. У касах музея можна атрымаць рабочыя лісты і пазычыць спецыяльны заплечнік, у якім вы знойдзеце розныя прадметы, што дапамогуць пазнаёміцца з выставай і весела пабавіць час. Дзякуючы гэтай гульні вы адкрыеце таямніцы алфавіта іўрыта, будзеце сачыць за звяркамі на старонках старых кніг, а таксама даведаецеся, адкуль паходзіць слова “фанабэрыя”! Напрыканцы абавязкова атрымаеце прызы ў касах музея.

  • Для сямей з дзецьмі 5-10 гадоў;
  • БЯСПЛАТНА;
  • Даступная на беларускай мове;
  • Узнагароды пасля завяршэння гульні чакаюць у касах музея

Анімацыі на Пляцоўцы сямейнай адукацыі

  • З 19:00 да 22:00;
  • Для сямей з дзецьмі;
  • Важна: на Пляцоўцы сямейнай адукацыі неабходна мець з сабой зменны абутак;
  • Дзеці з апекунамі і апякункамі могуць заходзіць на майстар-класы без чаргі (адміністрацыйны ўваход з боку вул. Анялевіча). 

Гукавыя падушкі

Падчас майстар-класаў мы будзем шыць падушкі з прыгожай літарай іўрыта – першай літарай у слове POLIN. Гэтае слова, паводле легенды, звязана са спевамі птушак. У гэтыя падушкі мы ўшыем званочкі, каб іх гук нагадваў нам птушынае шчабятанне.

Бірулькі з пацерак

Наша другая прапанова таксама звязаная з птушкамі. Заахвочаем вас стварыць бірульку сваімі рукамі! З дапамогай пацерак мы будзем выкладваць узоры каляровых птушак і ператвараць іх у арыгінальныя аксэсуары.

Мультымедыйная інсталяцыя ў галоўным холе 
  • Даступная з 19:00 да 01:00

Запрашаем на ўнікальнае візуальнае шоу, натхнёнае часовай экспазіцыяй і яўрэйскімі мовамі. У гэты вечар у музеі будуць панаваць незвычайныя колеры і сімвалічныя матывы. На сценах галоўнага хола таксама з’явяцца ўрыўкі тэкстаў песень з рэпертуару Даніэля Кана, якія можна будзе знайсці ў розных частках будынка.

Ноч маладая – застанься з намі да раніцы!

Музычныя майстар-класы, наведванне выставы з ліхтарыкамі, паказ фільма і начоўка ў музеі! Запрашаем моладзь ва ўзросце 14-19 гадоў на Ноч музеяў у POLIN. Можаш запісацца сам(а) альбо з сябрамі – кожную і кожнага мы будзем рады пабачыць!

  • 16 мая (субота), 21:00-02:00 (з магчымасцю застацца на начоўку і сумесны сняданак а 9:00);
  • Для каго: моладзь ва ўзросце 14-19 гадоў;
  • Прымаем заяўкі да 14 мая (да канца дня) Даслаць заяўку  >>>

Іншае

На працягу ўсёй Ночы музеяў запрашаем наведаць рэстаран “Warsze” і музейную краму “Austeria” у Музеі POLIN.
Сёлета падзеі Ночы музеяў у POLIN з’яўляюцца часткай праграмы Муранаўскай маёўкі.

ДАСТУПНАСЦЬ ПАДЗЕІ

Даступнасць перамяшчэння:

прастора музея без архітэктурных бар’ераў у выглядзе парогаў,
магчымы доступ на вазках да кожнай часткі пастаяннай і часовай выставы.

Слыхавая даступнасць: 

  • індукцыйныя петлі,
  • гукаізаляцыйныя навушнікі,
  • аўдыёгіды па пастаяннай выставе,
  • аўдыёзапісы да часовай выставы (прылады можна ўзяць на ўваходзе да выставы).

Зрокавая даступнасць: 

  • тыфлаграфіка на часовай экспазіцыі.

Orlen - мэцэнат музея

Logotypy Funduszy Norweskich, Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego, Muzeum POLIN. Na dole napis: wspólnie działamy na rzecz bardziej zielonej, demokratycznej i odpornej Europy.

Napis współtworzymy Noc Muzeów 2026, obok logo Warszawy.

Ноч музеяў – Словы і гукі

16.05.2026 - 17.05.2026
  • 16 мая 2026 (субота), 19:00–1:00
  • Уваход вольны
  • Важна: 16 мая музей працуе да 18:00, на Ноч музеяў мы адчыняем дзверы а 19:00