Шмат гісторый – бясплатная экскурсія на беларускай мове

Запрашаем на аўтарскую экскурсію на беларускай мове. Па пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра 1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў, нас правядзе Таццяна Казак.

Мы перанясёмся ў мінулае і паглядзім на пачатак яўрэйскага пасялення на польскіх тэрыторыях. Па дарозе мы наведаем Нясвіж і Мір. Прыпынімся і ў Гваздзяцы, дзе пабачым сінагогу, палюбуемся прыгожымі роспісамі на яе скляпенні і паразважаем пра іх сімволіку. 

Падчас экскурсіі мы паразмаўляем пра супольную польска-беларуска-яўрэйскую гісторыю. Таксама пазнаёмімся з біяграфіямі цікавых асоб, а іх лёс нам пакажа ўзаемапранікненне розных ідэнтычнасцяў і культур. Мы будзем разважаць пра яўрэйскую спадчыну, якая часта аб'ядноўвала прадстаўнікоў розных народаў.

Таццяна Казак – нарадзілася ў 1983 годзе ў Гродне. Працуе экскурсаводам па Варшаве і па сталічных музеях. Скончыла факультэт гісторыі ў Гродзенскім універсітэце, магістратуру ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні. Арганізуе і праводзіць экскурсіі для эмігрантаў па розных раёнах Варшавы. З 2011 жыве і працуе ў Варшаве.

 

Шмат гісторый – бясплатная экскурсія на беларускай мове

Аўтарская экскурсія
12.10.2025 - 09.11.2025
  • 9 лістапада (нядзеля) а 14:00 (НЯМА МЕСЦАЎ).
  • Колькасць месцаў абмежаваная.
  • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected]
    • Падчас рэгістрацыі трэба напісаць колькасць удзельнікаў шпацыру.
    • Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса.
  • Запісы магчымыя да пятніцы перад экскурсіяй да 15:00.
  • Калі ласка, прыходзьце своечасова, у выпадку спазнення вы не зможаце трапіць на экскурсію.
     
Muzeum możesz zwiedzać w następujących językach:
беларуская