Летняя праграма POLIN на Лузе

Улетку мы пераносім нашыя культурныя і адукацыйныя мерапрыемствы ў зялёнае зацішнае месца за будынкам Музея POLIN. Мы запрашаем вас у месца, дзе прырода спалучаецца з культурай, каб разам адпачываць і разважаць сярод квітнеючых раслінаў і траў.

Згодна з назвай музея і легендай пра прыбыццё яўрэяў у Польшчу тысячу гадоў назад, мы хочам, каб вы адчулі ідэю “По-лін”, што азначае “Тут ты адпачнёш”. Калі яўрэі ўцякалі ад пераследу, яны пачулі спеў птушак: “По-лін! По-лін!”, і менавіта ў гэтым месцы вырашылі затрымацца. У праграме гэтага года мы засяродзімся на адносінах людзей з прыродай, экалогіі, рухах і дабрабыце. Адказваючы на выклікі сучаснасці, такія як інфармацыйны перагруз, сацыяльная ізаляцыя і стомленасць ад штодзённасці, мы прапаноўваем афлайн-прастору, дзе можна перадыхнуць і паклапаціцца пра сябе.

У суботу, 12 ліпеня, падчас адкрыцця сезону мы запланавалі стварэнне водараў з траў польскіх лугоў, майстар-класы па цыянатыпіі, то бок дызайну паштовак з выкарыстаннем адной з найстарэйшых фотатэхнік. Напрыканцы нас чакае ўсходні DJ-сэт Rachel & Міszа і прэзентацыя моладзевага праекта DIYsgn, да ўдзелу ў якім запрашаем маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 19 гадоў. Майстар-класы DIYsgn. Прастора ў тваіх руках  будуць праходзіць з 8 па 11 ліпеня. Запрашаем да рэгістрацыі!

На працягу ўсяго лета будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы. Выбірайце тое, што вам даспадобы!  У нашым лугавым цыкле вы знойдзеце:

  • Пятнічныя размовы пра шабат як спосаб адпачынку і рэгенерацыі,
  • Гімнаcтыка для старэйшых асобаў паводле метаду Моше Фельдэнкрайза,
  • Сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
  • Паказы дакументальных фільмаў на свежым паветры – гісторыі звычайных людзей і іх незвычайнай штодзённасці,
  • Фінальны сумесны шабатны пікнік.

“POLIN на Лузе” – гэта прастора для ўсіх: дзяцей, моладзі і дарослых людзей усіх узростаў. Запрашаем вас бавіць час разам, знаёміцца з традыцыямі і будаваць адносіны ў рытме прыроды. 
 

ПРАГРАМА

Ліпень

  • 11 ліпеня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
  • 12 ліпеня, 11:00-16:00, Адкрыццё “POLIN на Лузе”,
  • 17 ліпеня, 11:00-12:00, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза,
  • 19 ліпеня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
  • 25 ліпеня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
  • 26 ліпеня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
  • 31 ліпеня, 11:00-12:00, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза.

Жнівень 

  • 2 жніўня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
  • 6 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “@miriamfrompoland”,
  • 8 жніўня, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
  • 9 жніўня, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
  • 13 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Кашэрны пляж” / “Kosher Beach”,
  • 14 жніўня, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза,
  • 20 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Вартавыя Мёртвага Мора” / “Dead Sea Guardians”,
  • 27 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Стратэгія для зямлі” / “Solutions”,
  • 29 жніўня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
  • 30 жніўня, 13:00-15:00, Шабатны пікнік на Лузе