Летняя праграма POLIN на Лузе
Згодна з назвай музея і легендай пра прыбыццё яўрэяў у Польшчу тысячу гадоў назад, мы хочам, каб вы адчулі ідэю “По-лін”, што азначае “Тут ты адпачнёш”. Калі яўрэі ўцякалі ад пераследу, яны пачулі спеў птушак: “По-лін! По-лін!”, і менавіта ў гэтым месцы вырашылі затрымацца. У праграме гэтага года мы засяродзімся на адносінах людзей з прыродай, экалогіі, рухах і дабрабыце. Адказваючы на выклікі сучаснасці, такія як інфармацыйны перагруз, сацыяльная ізаляцыя і стомленасць ад штодзённасці, мы прапаноўваем афлайн-прастору, дзе можна перадыхнуць і паклапаціцца пра сябе.
У суботу, 12 ліпеня, падчас адкрыцця сезону мы запланавалі стварэнне водараў з траў польскіх лугоў, майстар-класы па цыянатыпіі, то бок дызайну паштовак з выкарыстаннем адной з найстарэйшых фотатэхнік. Напрыканцы нас чакае ўсходні DJ-сэт Rachel & Міszа і прэзентацыя моладзевага праекта DIYsgn, да ўдзелу ў якім запрашаем маладых людзей ва ўзросце ад 14 да 19 гадоў. Майстар-класы DIYsgn. Прастора ў тваіх руках будуць праходзіць з 8 па 11 ліпеня. Запрашаем да рэгістрацыі!
На працягу ўсяго лета будуць праходзіць разнастайныя мерапрыемствы. Выбірайце тое, што вам даспадобы! У нашым лугавым цыкле вы знойдзеце:
- Пятнічныя размовы пра шабат як спосаб адпачынку і рэгенерацыі,
- Гімнаcтыка для старэйшых асобаў паводле метаду Моше Фельдэнкрайза,
- Сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
- Паказы дакументальных фільмаў на свежым паветры – гісторыі звычайных людзей і іх незвычайнай штодзённасці,
- Фінальны сумесны шабатны пікнік.
“POLIN на Лузе” – гэта прастора для ўсіх: дзяцей, моладзі і дарослых людзей усіх узростаў. Запрашаем вас бавіць час разам, знаёміцца з традыцыямі і будаваць адносіны ў рытме прыроды.
ПРАГРАМА
Ліпень
- 11 ліпеня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
- 12 ліпеня, 11:00-16:00, Адкрыццё “POLIN на Лузе”,
- 17 ліпеня, 11:00-12:00, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза,
- 19 ліпеня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
- 25 ліпеня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
- 26 ліпеня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
- 31 ліпеня, 11:00-12:00, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза.
Жнівень
- 2 жніўня, 11:00-12:30, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
- 6 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “@miriamfrompoland”,
- 8 жніўня, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
- 9 жніўня, Міні POLIN на Лузе – сэнсарныя заняткі для наймалодшых,
- 13 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Кашэрны пляж” / “Kosher Beach”,
- 14 жніўня, Сеньёры на Лузе – гімнастыка для старэйшых асобаў паводле метаду Мошэ Фельдэнкрайза,
- 20 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Вартавыя Мёртвага Мора” / “Dead Sea Guardians”,
- 27 жніўня, 21:00, Кінатэатр POLIN. Дакументальны фільм на Лузе, “Стратэгія для зямлі” / “Solutions”,
- 29 жніўня, 18:00-20:00, Hejmisz – шабатнія сустрэчы пра дабрабыт,
- 30 жніўня, 13:00-15:00, Шабатны пікнік на Лузе