Беларуская кніжная палічка на Пляцоўцы сямейнай адукацыі "У караля Мацюся"
Дзякуючы выдавецтву “Янушкевіч” у нас з’явілася доўгачаканае папаўненне – сучасная дзіцячая літаратура на беларускай мове. Сярод аўтараў – Ганна Янкута, Ціна Азевіч, Эльга Папова, Анджэй Малешка, Эрвін Мозэр і Антон Францішак Брыль. Кніжкі з цудоўнымі каляровымі ілюстрацыямі з нашай бібліятэкі будуць цікавыя для дзяцей ва ўзросце ад 2 да 11 гадоў.
Цяпер на Пляцоўцы сямейнай адукацыі "У караля Мацюся", створанай з улікам патрэбаў наймалодшых наведвальнікаў, можна не толькі гуляць з дзецьмі, але і разам пачытаць кнігі па-беларуску.
“У караля Мацюся” – бяспечная прастора для сямей з дзецьмі, якую можна бясплатна наведваць кожныя выходныя, каб маляваць, займацца музыкай і проста весела бавіць час. І, вядома, з дапамогай цікавых гісторый і прыгожых ілюстрацый вывучаць родную мову!
Прыходзьце, каб знайсці любімыя кнігі!
А мы, у сваю чаргу, плануем пашыраць нашую бібліятэку. Сачыце за нашымі навінамі!