Дзень дзяцей – Моц слоў

Дзень дзяцей – гэтыя словы маюць незвычайную моц! Запрашаем у падарожжа па Краіне Апавяданняў. На жаль, у ёй запанаваў лёгкі хаос, так што словы і літары разбегліся па нашым лузе. З вашымі суперздольнасцямі, вядома, атрымаецца іх знайсці, ажывіць і перадаць Хавальніцы Апавяданняў. 

Падчас гульні на мясцовасці вы пазнаёміцеся з цікавымі літарамі і рознымі алфавітамі, зробіце незвычыйныя лялькі і пабудуеце замкі з вялікіх блокаў, ажывіце персанажаў і расшыфруеце літарныя коды, а таксама пераадолееце палосы перашкод. Вы будзеце ствараць уласныя гісторыі і атрымліваць узнагароды. Але гэта яшчэ не ўсё! Вас чакаюць і іншыя цікавыя прапановы – сярод іншага, гульня “Літарнае галавакружэнне” па часовай экспазіцыі. Гэта апошні шанец адправіцца ў падарожжа па выставе з заплечнікам і адкрыць таямніцы літар. Прыходзьце, будзе файна! 

Мерапрыемства суправаджае часовую экскузіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.

Рэгламент мерапрыемства "Дзень дзяцей – Моц слоў"(PDF)

Сціслая праграма:

  • Пікнік – гульні на свежым паветры (гульні, рухавыя забавы, творчыя майстар-класы);
  • Зона для малечы (для наймалодшых);
  • Зона адпачынку; 
  • Гастранамічная зона (платная);
  • Сямейная гульня па часовай экспазіцыі (працоўныя лісты з загадкамі і заплечнікі з прадметамі для знаёмства з выставай);
  • Сямейная гульня па пастаяннай экспазіцыі (працоўныя лісты з загадкамі і цікавосткамі)
  • Наведванне пастаяннай экспазіцыі з сямейным аўдыёгідам;
  • Сямейныя анімацыі на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”

ПРАГРАМА 
 

Гульні на свежым паветры
  • 31 мая (нядзеля);
  • 11:00-15:00 (раім прыйсці да 14:00);
  • Месца: сквер каля музея;
  • Месца сустрэчы: інфапункт каля вулічнага спартыўнага абсталявання;
  • Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская, польская жэставая 

Нас чакаюць незвычайныя забавы ў Краіне Апавяданняў! У ёй запанаваў лёгкі хаос: гісторыі рассыпаліся на дробныя фрагменты – словы і літары, – а потым схаваліся на лузе каля Музея POLIN. І нам вельмі патрэбна вашая дапамога, каб усё гэта скласці наноў і надаць словам моц! Спачатку мы паспрабуем злавіць літары, а з некаторых – яшчэ і стварыць лялькі ў выглядзе розных жывёлак. Падчас гульні ў моўны крыкет мы, ім нагадаем, з якіх алфавітаў яны паходзяць. А каб літары добра сябе адчувалі, мы пабудуем ім Дом Апавяданняў у спецыяльнай скрыні. Мы будзем ажыўляць персанажаў гісторый з дапамогай заатропа і будаваць дэкарацыі для апавяданняў з велізарных блокаў. Пераадольваючы палосы перашкод, мы расшыфруем літарныя коды і прачытаем сакрэтныя паведамленні. Напрыканцы мы паспрабуем стварыць уласныя гісторыі з налепак, атрыманах падчас гульні, і перадамо іх Хавальніцы Апавяданняў. Тых, хто выканае заданне, чакаюць сюрпрызы!

 

Да гульні можна далучыцца ў любы момант з 11:00 да 14:00 і выконваць заданні ў сваім тэмпе да 15:00.

 

Падчас усяго пікніка ў вас будзе магчымасць скарыстацца нашай зонай адпачынку з шэзлонгамі, а таксама платнай гастранамічнай прапановай ад нашых партнёраў. Наймалодшых дзяцей разам з апекунамі запрашаем у зону для малечы, дзе будуць праводзіцца анімацыі і сэнсарныя гульні.

Гульня на часовай экспазіцыі “Літарнае галавакружэнне”
  • 31 мая (нядзеля);
  • 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
  • Месца: часовая экспазіцыя “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”;
  • Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на часовую выставу і працоўныя лісты ў касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 08.06., да завяршэння выставы);
  • Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская;
  • Узнагароды пасля завяршэння гульні чакаюць у касах музея.

Запрашаем на ўнікальную сямейную экскурсію па часовай выставе “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Мы падрыхтавалі для вас гульню “Літарнае галавакружэнне”. У касах музея можна атрымаць рабочыя лісты і пазычыць спецыяльны заплечнік, у якім вы знойдзеце розныя прадметы, што дапамогуць пазнаёміцца з выставай і весела пабавіць час. Дзякуючы гэтай гульні вы адкрыеце таямніцы алфавіта іўрыта, будзеце сачыць за звяркамі на старонках старых кніг, а таксама даведаецеся, адкуль паходзіць слова “фанабэрыя”! Напрыканцы абавязкова атрымаеце прызы ў касах музея.

Сямейная гульня “Таямнічы музей” на пастаяннай экспазіцыі 
  • 31 мая (нядзеля);
  • 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
  • Месца: пастаянная экспазіцыя;
  • Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на пастаянную выставу і працоўныя лісты ў касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 31.08.);
  • Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская;
  • Узнагароды пасля завяршэння гульні чакаюць у касах музея.

Гульня “Таямнічы музей” – гэта прапанова для сямей з дзецьмі ва ўзросце 5-10 гадоў. Падчас гульні вы будзеце даследаваць выбраныя галерэі* на пастаяннай выставе і шукаць адказы на пытанні. Дзякуючы гульні вы адкрыеце самыя прывабныя месцы нашай выставы і даведаецеся шмат цікавых фактаў, звязаных з яўрэйскай культурай. Усіх гульцоў чакаюць узнагароды!

* Гульня ўключае ў сябе выбраныя галерэі: ад сярэдневякоўя да 20-х гадоў ХХ ст.

 

Наведванне пастаннай выставы з сямейным аўдыёгідам  
  • 31 мая (нядзеля);
  • 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
  • Месца: пастаянная экспазіцыя;
  • Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на пастаянную выставу і аўдыёгід у касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 31.08.);
  • Даступныя мовы: польская, англійская, украінская.

Запрашаем наведаць пастаянную экспазіцыю са спецыяльным сямейным аўдыёгідам. Перад тым, як мы вырушым у падарожжа, возьмем у касах невялічкія прылады і надзенем навушнікі. Па дарозе нас будуць чакаць шматлікія сюрпрызы і заданні. Вы пачуеце гісторыі з судовых палат, рамесных майстэрняў, размовы, што вядуцца на вуліцах старых гарадоў і мястэчак. Вы даведаецеся гісторыі пра сумесную працу, сяброўства, сям'ю, яўрэйскія святы і звычаі. Наведванне ахоплівае галерэі пастаяннай экспазіцыі з матэрыяламі, бяспечнымі для маленькіх наведвальнікаў.

Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
  • 31 мая (нядзеля);
  • 11:00-18:00;
  • Пляцоўка сямейнай адукацыі на 0 паверсе музея;
  • Уваход бясплатны, без абавязковай рэгістрацыі;
  • У гэтай прасторы неабходна мець з сабой зменны абутак.

Запрашаем добра пабавіць час у нашай каляровай прасторы Пляцоўкі сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”. Тут вас чакаюць цацкі, кнігі на розных мовах і анімацыі. Таксама тут можна аднавіць сілы на міні-выставе Юліі Канечнай “POLIN. Адпачні тут”. 
 

Даступнасць 

Гульні на свежым паветры – тэрыторыя каля Музея 

  • Актыўнасці ў межах Дня дзяцей праходзяць у адведзеных для гэтага намётах. Намёты размешчаны каля будынка Музея POLIN.
  • Падзея адбываецца на зялёнай тэрыторыі, да якой можна дайсці адразу з тратуараў. Перамяшчэнне з вазкамі можа быць складаным.
  • Магчымы гарадскі шум (вулічны рух, размовы).
  • Можна пазычыць гукаізаляцыйныя навушнікі ў музеі.
  • Ціхі пакой даступны ў будынку Музея.
  • З 12:00 да 15:00 на мерапрыемстве будуць прысутнічаць перакладчыцы польскай жэставай мовы.

Галоўны хол (узровень 0)

  • Даступны ўваход: 2 пары паваротных дзвярэй і 1 шырокія аўтаматычныя дзверы (зялёная кнопка пры ўваходзе на вышыні каля 90 см.).
    Неабходна прайсці праз пункт аховы са сканерам і металадэтэктарам.
  • Уваход з сабакам-павадыром магчымы, калі вы пакажаце дакументальнае пацверджанне ахове.
  • Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў, аднак шлях да касаў можа быць ускладнены праз мосцік з нахілам, які стварае цяжкасці для руху на вазку; ахова аказвае дапамогу.
  • Абслугоўванне ў касах на польскай жэставай мове: серада, 10:30–16:00.
  • Стацыянарная індукцыйная пятля каля касаў.
  • Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
  • Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
  • Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.
  • Прыбіральня, абсталяваная спавівальным столікам і кушэткай, знаходзіцца на ўзроўні -1, куды можна спусціцца на ліфце.

Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” (узровень 0)

  • Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
  • Уваход праз шкляныя аўтаматычныя дзверы.
  • Туалеты, дапасаваныя да патрэб дзяцей: унітазы і рукамыйнікі на зніжанай вышыні; спавівальны столік. Стацыянарная індукцыйная пятля.
  • На месцы ёсць магчымасць пазычыць гукаізаляцыйныя навушнікі для дзяцей, цяжкія падушкі і іншыя матэрыялы для сэнсарнай стымуляцыі.
  • Асобная прастора для гадавання дзіцяці, а таксама зона цішыні.
  • Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.

Часовая эскпазіцыя (узровень 0)

  • Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
  • Уваход праз шкляныя аўтаматычныя дзверы.
  • Даступныя тыфлаграфіка, аўдыёдэскрыпцыя, а таксама матэрыялы для праслухоўвання і тактыльныя матэрыялы.
  • Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
  • Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
  • Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.

Пастаянная экспазіцыя (узровень -2)

  • Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
  • Доступ па лесвіцы або на ліфце. Лесвіца мае кантрасную маркіроўку; на парэнчах ёсць апісанні шрыфтам Брайля.
  • Бясплатны экскурсавод для груп асоб з інваліднасцю.
  • Асоб, якія жадаюць скарыстацца дапамогай асістэнта, просім звязацца з намі (праз электронную пошту, тэлефон або SMS) за тыдзень да візіту.
  • Каля ўваходу ў асобныя часткі экспазіцыі знаходзяцца інфармацыйныя стэнды (PL/EN) і бясплатныя тыфламатэрыялы.
  • Даступны бясплатны аўдыёгід на 12 мовах, у тым ліку з маршрутам на польскай жэставай мове. Мультымедыйныя матэрыялы кантрасныя, маюць функцыю павелічэння, а відэаролікі суправаджаюцца субтытрамі на польскай і англійскай мовах.
  • Некаторыя элементы экспазіцыі могуць быць складанымі для сэнсарнага ўспрымання (гучныя гукі, святло, люстэркі).
  • Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
  • Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
  • На ўзроўні 0 (доступ магчымы на ліфце ці па сходах) знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.

Логотипи організаторів та партнерів Дня захисту дітей 2026

Дзень дзяцей – Моц слоў

11:00-15:00
31.05.2026 - 31.05.2026

Гульні на лузе каля музея і актыўнасці ўнутры музея: Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, пастаянная выстава і часовая эскпазіцыя “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.

Старт – інфапункт каля музея 

  • Падзея даступная на беларускай, польскай, украінскай і англійскай, польскай жэставай мовах.
  • На мерапрыемстве дзейнічае рэгламент (даступны на старонцы музея за тыдзень да падзеі).
  • У выпадку дадатковых пытанняў, звязаных з даступнасцю, просім звяртацца на адрас: [email protected]