Дзень дзяцей – Моц слоў
Падчас гульні на мясцовасці вы пазнаёміцеся з цікавымі літарамі і рознымі алфавітамі, зробіце незвычыйныя лялькі і пабудуеце замкі з вялікіх блокаў, ажывіце персанажаў і расшыфруеце літарныя коды, а таксама пераадолееце палосы перашкод. Вы будзеце ствараць уласныя гісторыі і атрымліваць узнагароды. Але гэта яшчэ не ўсё! Вас чакаюць і іншыя цікавыя прапановы – сярод іншага, гульня “Літарнае галавакружэнне” па часовай экспазіцыі. Гэта апошні шанец адправіцца ў падарожжа па выставе з заплечнікам і адкрыць таямніцы літар. Прыходзьце, будзе файна!
Мерапрыемства суправаджае часовую экскузіцыю “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
Рэгламент мерапрыемства "Дзень дзяцей – Моц слоў"(PDF)
Сціслая праграма:
- Пікнік – гульні на свежым паветры (гульні, рухавыя забавы, творчыя майстар-класы);
- Зона для малечы (для наймалодшых);
- Зона адпачынку;
- Гастранамічная зона (платная);
- Сямейная гульня па часовай экспазіцыі (працоўныя лісты з загадкамі і заплечнікі з прадметамі для знаёмства з выставай);
- Сямейная гульня па пастаяннай экспазіцыі (працоўныя лісты з загадкамі і цікавосткамі)
- Наведванне пастаяннай экспазіцыі з сямейным аўдыёгідам;
- Сямейныя анімацыі на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
ПРАГРАМА
Гульні на свежым паветры
- 31 мая (нядзеля);
- 11:00-15:00 (раім прыйсці да 14:00);
- Месца: сквер каля музея;
- Месца сустрэчы: інфапункт каля вулічнага спартыўнага абсталявання;
- Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская, польская жэставая
Нас чакаюць незвычайныя забавы ў Краіне Апавяданняў! У ёй запанаваў лёгкі хаос: гісторыі рассыпаліся на дробныя фрагменты – словы і літары, – а потым схаваліся на лузе каля Музея POLIN. І нам вельмі патрэбна вашая дапамога, каб усё гэта скласці наноў і надаць словам моц! Спачатку мы паспрабуем злавіць літары, а з некаторых – яшчэ і стварыць лялькі ў выглядзе розных жывёлак. Падчас гульні ў моўны крыкет мы, ім нагадаем, з якіх алфавітаў яны паходзяць. А каб літары добра сябе адчувалі, мы пабудуем ім Дом Апавяданняў у спецыяльнай скрыні. Мы будзем ажыўляць персанажаў гісторый з дапамогай заатропа і будаваць дэкарацыі для апавяданняў з велізарных блокаў. Пераадольваючы палосы перашкод, мы расшыфруем літарныя коды і прачытаем сакрэтныя паведамленні. Напрыканцы мы паспрабуем стварыць уласныя гісторыі з налепак, атрыманах падчас гульні, і перадамо іх Хавальніцы Апавяданняў. Тых, хто выканае заданне, чакаюць сюрпрызы!
Да гульні можна далучыцца ў любы момант з 11:00 да 14:00 і выконваць заданні ў сваім тэмпе да 15:00.
Падчас усяго пікніка ў вас будзе магчымасць скарыстацца нашай зонай адпачынку з шэзлонгамі, а таксама платнай гастранамічнай прапановай ад нашых партнёраў. Наймалодшых дзяцей разам з апекунамі запрашаем у зону для малечы, дзе будуць праводзіцца анімацыі і сэнсарныя гульні.
Гульня на часовай экспазіцыі “Літарнае галавакружэнне”
- 31 мая (нядзеля);
- 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
- Месца: часовая экспазіцыя “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”;
- Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на часовую выставу і працоўныя лісты ў касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 08.06., да завяршэння выставы);
- Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская;
- Узнагароды пасля завяршэння гульні чакаюць у касах музея.
Запрашаем на ўнікальную сямейную экскурсію па часовай выставе “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”. Мы падрыхтавалі для вас гульню “Літарнае галавакружэнне”. У касах музея можна атрымаць рабочыя лісты і пазычыць спецыяльны заплечнік, у якім вы знойдзеце розныя прадметы, што дапамогуць пазнаёміцца з выставай і весела пабавіць час. Дзякуючы гэтай гульні вы адкрыеце таямніцы алфавіта іўрыта, будзеце сачыць за звяркамі на старонках старых кніг, а таксама даведаецеся, адкуль паходзіць слова “фанабэрыя”! Напрыканцы абавязкова атрымаеце прызы ў касах музея.
Сямейная гульня “Таямнічы музей” на пастаяннай экспазіцыі
- 31 мая (нядзеля);
- 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
- Месца: пастаянная экспазіцыя;
- Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на пастаянную выставу і працоўныя лісты ў касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 31.08.);
- Даступныя мовы: беларуская, польская, англійская, украінская;
- Узнагароды пасля завяршэння гульні чакаюць у касах музея.
Гульня “Таямнічы музей” – гэта прапанова для сямей з дзецьмі ва ўзросце 5-10 гадоў. Падчас гульні вы будзеце даследаваць выбраныя галерэі* на пастаяннай выставе і шукаць адказы на пытанні. Дзякуючы гульні вы адкрыеце самыя прывабныя месцы нашай выставы і даведаецеся шмат цікавых фактаў, звязаных з яўрэйскай культурай. Усіх гульцоў чакаюць узнагароды!
* Гульня ўключае ў сябе выбраныя галерэі: ад сярэдневякоўя да 20-х гадоў ХХ ст.
Наведванне пастаннай выставы з сямейным аўдыёгідам
- 31 мая (нядзеля);
- 11:00-18:00 (апошні ўваход а 17:30);
- Месца: пастаянная экспазіцыя;
- Ваўчары на бясплатныя білеты можна атрымаць у інфапункце гульні (ваўчар дае магчымасць атрымаць білет на пастаянную выставу і аўдыёгід у касах музея; ваўчары дзейнічаюць да 31.08.);
- Даступныя мовы: польская, англійская, украінская.
Запрашаем наведаць пастаянную экспазіцыю са спецыяльным сямейным аўдыёгідам. Перад тым, як мы вырушым у падарожжа, возьмем у касах невялічкія прылады і надзенем навушнікі. Па дарозе нас будуць чакаць шматлікія сюрпрызы і заданні. Вы пачуеце гісторыі з судовых палат, рамесных майстэрняў, размовы, што вядуцца на вуліцах старых гарадоў і мястэчак. Вы даведаецеся гісторыі пра сумесную працу, сяброўства, сям'ю, яўрэйскія святы і звычаі. Наведванне ахоплівае галерэі пастаяннай экспазіцыі з матэрыяламі, бяспечнымі для маленькіх наведвальнікаў.
Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”
- 31 мая (нядзеля);
- 11:00-18:00;
- Пляцоўка сямейнай адукацыі на 0 паверсе музея;
- Уваход бясплатны, без абавязковай рэгістрацыі;
- У гэтай прасторы неабходна мець з сабой зменны абутак.
Запрашаем добра пабавіць час у нашай каляровай прасторы Пляцоўкі сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”. Тут вас чакаюць цацкі, кнігі на розных мовах і анімацыі. Таксама тут можна аднавіць сілы на міні-выставе Юліі Канечнай “POLIN. Адпачні тут”.
Даступнасць
Гульні на свежым паветры – тэрыторыя каля Музея
- Актыўнасці ў межах Дня дзяцей праходзяць у адведзеных для гэтага намётах. Намёты размешчаны каля будынка Музея POLIN.
- Падзея адбываецца на зялёнай тэрыторыі, да якой можна дайсці адразу з тратуараў. Перамяшчэнне з вазкамі можа быць складаным.
- Магчымы гарадскі шум (вулічны рух, размовы).
- Можна пазычыць гукаізаляцыйныя навушнікі ў музеі.
- Ціхі пакой даступны ў будынку Музея.
- З 12:00 да 15:00 на мерапрыемстве будуць прысутнічаць перакладчыцы польскай жэставай мовы.
Галоўны хол (узровень 0)
- Даступны ўваход: 2 пары паваротных дзвярэй і 1 шырокія аўтаматычныя дзверы (зялёная кнопка пры ўваходзе на вышыні каля 90 см.).
Неабходна прайсці праз пункт аховы са сканерам і металадэтэктарам. - Уваход з сабакам-павадыром магчымы, калі вы пакажаце дакументальнае пацверджанне ахове.
- Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў, аднак шлях да касаў можа быць ускладнены праз мосцік з нахілам, які стварае цяжкасці для руху на вазку; ахова аказвае дапамогу.
- Абслугоўванне ў касах на польскай жэставай мове: серада, 10:30–16:00.
- Стацыянарная індукцыйная пятля каля касаў.
- Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
- Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
- Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.
- Прыбіральня, абсталяваная спавівальным столікам і кушэткай, знаходзіцца на ўзроўні -1, куды можна спусціцца на ліфце.
Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” (узровень 0)
- Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
- Уваход праз шкляныя аўтаматычныя дзверы.
- Туалеты, дапасаваныя да патрэб дзяцей: унітазы і рукамыйнікі на зніжанай вышыні; спавівальны столік. Стацыянарная індукцыйная пятля.
- На месцы ёсць магчымасць пазычыць гукаізаляцыйныя навушнікі для дзяцей, цяжкія падушкі і іншыя матэрыялы для сэнсарнай стымуляцыі.
- Асобная прастора для гадавання дзіцяці, а таксама зона цішыні.
- Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.
Часовая эскпазіцыя (узровень 0)
- Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
- Уваход праз шкляныя аўтаматычныя дзверы.
- Даступныя тыфлаграфіка, аўдыёдэскрыпцыя, а таксама матэрыялы для праслухоўвання і тактыльныя матэрыялы.
- Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
- Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
- Побач на гэтым жа ўзроўні знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.
Пастаянная экспазіцыя (узровень -2)
- Адсутнасць парогаў і архітэктурных бар’ераў.
- Доступ па лесвіцы або на ліфце. Лесвіца мае кантрасную маркіроўку; на парэнчах ёсць апісанні шрыфтам Брайля.
- Бясплатны экскурсавод для груп асоб з інваліднасцю.
- Асоб, якія жадаюць скарыстацца дапамогай асістэнта, просім звязацца з намі (праз электронную пошту, тэлефон або SMS) за тыдзень да візіту.
- Каля ўваходу ў асобныя часткі экспазіцыі знаходзяцца інфармацыйныя стэнды (PL/EN) і бясплатныя тыфламатэрыялы.
- Даступны бясплатны аўдыёгід на 12 мовах, у тым ліку з маршрутам на польскай жэставай мове. Мультымедыйныя матэрыялы кантрасныя, маюць функцыю павелічэння, а відэаролікі суправаджаюцца субтытрамі на польскай і англійскай мовах.
- Некаторыя элементы экспазіцыі могуць быць складанымі для сэнсарнага ўспрымання (гучныя гукі, святло, люстэркі).
- Можна бясплатна пазычыць у касах нашыйную індукцыйную пятлю і гукаізаляцыйныя навушнікі.
- Можна бясплатна пазычыць мабільныя крэслы на час наведвання.
- На ўзроўні 0 (доступ магчымы на ліфце ці па сходах) знаходзіцца даступная туалетная кабіна з сістэмай выкліку і спавівальным столікам; пазнакі, напісаныя шрыфтам Брайля.

Дзень дзяцей – Моц слоў
Гульні на лузе каля музея і актыўнасці ўнутры музея: Пляцоўка сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”, пастаянная выстава і часовая эскпазіцыя “Моц слоў. Пра яўрэйскія мовы”.
Старт – інфапункт каля музея
- Падзея даступная на беларускай, польскай, украінскай і англійскай, польскай жэставай мовах.
- На мерапрыемстве дзейнічае рэгламент (даступны на старонцы музея за тыдзень да падзеі).
- У выпадку дадатковых пытанняў, звязаных з даступнасцю, просім звяртацца на адрас: [email protected]