Ханукальная моц слоў – сямейныя майстар-класы

Запрашаем вас на радаснае святкаванне Ханукі – часу, напоўненага святлом і забавамі!  Мы даведаемся пра ханукальныя традыцыі, адкрыем для сябе словы, звязаныя з гэтым святам, і патрэніруемся (даслоўна!)  з алфавітам іўрыта. Будзем паступова знаёміцца з таямніцамі літар і разгадваць загадкі. Таксама мы зазірнём на пастаянную і часовую экспазіцыі. Пагуляем у дрэйдл, то бок традыцыйную ханукальную гульню з ваўчком! Будзе па-сямейнаму цёпла і вельмі творча!

Падзея суправаджае часовую экспазіцыю “Моц слоў” і пастаянную выставу. 

Праграма

Ханукальная гульня

  • 14 снежня (нядзеля), 15:00-18:00
  • Пачатак гульні: інфармацыйны пункт у галоўным холе (паверх 0)
  • Гульня даступная на беларускай мове

Усіх, хто любіць выклікі, загадкі і таямніцы, мастацкія і рухавыя майстар-класы (а перадусім добрую забаву!), запрашаем да ўдзелу ў ханукальнай гульні.

Вас чакае дзевяць заданняў, дзякуючы якім вы пазнаёміцеся з ханукальнымі звычаямі і сімваламі, навучыцеся гуляць у дрэйдл і пашукаеце цікавосткі на пастаяннай выставе. Вы будзеце ўпрыгожваць торбы выбранымі ўзорамі, ствараць бірулькі і аздабляць незвычайныя кнігі! Таксама вы даведаецеся, як выглядае вашае імя, каліграфічна напісанае на іўрыце, і пазнаеце таямніцы, прыхаваныя ў незвычайным месцы. Напрыканцы вас будуць чакаць сюрпрызы!

Важна: на ўдзел у гульні варта запланаваць каля 2 гадзін.

Фотабудка

  • 14 снежня (нядзеля), 15:00-18:00
  • Месца правядзення: інфармацыйны пункт у галоўным холе (паверх 0)

Ці варта ўвекавечваць успаміны пра чарговую Хануку ў Музеі POLIN? Вядома, так! На працягу ўсіх нашых забаў вы зможаце скарыстацца фотабудкай, у якой можна рабіць серыі фотаздымкаў з цікавымі аксэсуарамі і незвычайнымі дэкарацыямі на памяць.

Адкрытыя творчыя актыўнасці на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся”

  • 14 снежня (нядзеля), 11:00-18:00
  • Пляцоўка сямейнай адукацыі (паверх 0)
  • Уваход бясплатны, без абавязковай рэзервацыі месцаў
  • У гэтай прасторы неабходна мець з сабой зменны абутак

У нашай маляўнічай прасторы «У караля Мацюся» вас чакаюць цацкі, кнігі, гульні і размалёўкі. Далучайцеся да забаў!

Наведванне пастаяннай выставы з сямейным аўдыёгідам 

  • 14 снежня (нядзеля), 10:00-18:00 (можна ўвайсці да 17:30)
  • Месца правядзення: пастаянная выстава
  • Бясплатныя квіткі даступныя ў касах (для атрымання квіткоў трэба прыйсці з сям’ёй)
  • Для дзяцей ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў і іх апекуноў / апякунак
  • Даступныя мовы: POL, ENG, UKR

Ханука –  гэта добрая нагода для сямейнага наведвання выставы са спецыяльным аўдыёгiдам. Перад тым, як мы вырушым у падарожжа, возьмем у касах невялічкія прылады і надзенем навушнікі. Па дарозе нас будуць чакаць шматлікія сюрпрызы і заданні. Вы пачуеце гісторыі з судовых палат, рамесных майстэрняў, размовы якія, вядуцца на вуліцах старых гарадоў і мястэчак. А яшче пазнаёміцеся з гісторыямі пра сумесную працу, сяброўства, сям'ю, яўрэйскія святы і звычаі. Наведванне ахоплівае галерэі пастаяннай экспазіцыі з матэрыяламі, бяспечнымі для маленькіх наведвальнікаў.

УВАХОД

  • У выпадку дадатковых пытанняў, звязаных з даступнасцю, просім звяртацца за два тыдні перад мерапрыемствам па адрасе: [email protected]
  • Гукаізаляцыйныя навушнікі даступныя на Пляцоўцы сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” і ў інфапункце
  • Мерапрыемства даступнае на чатырох мовах: польскай, украінскай, англійскай і беларускай
  • На мерапрыемстве дзейнічае рэгламент
  • Падчас наведвання Пляцоўкі сямейнай адукацыі “У караля Мацюся” неабходна мець з сабой зменны абутак
     

Fundacja Koret

Orlen - mecenas muzeum

Ханукальная моц слоў – сямейныя майстар-класы

14.12.2025 - 14.12.2025