"Пазнаем яўрэйскі Муранаў" - аўтарская экскурсія на беларускай мове
Шпацыр па-беларуску:
- 13.07 (нядзеля), 14.09 а 14:00-16:00 адбудзецца гарадскі шпацыр на беларускай мове
- запісы магчымыя да пятніцы перад шпацырам да 15:00
- колькасць месцаў абмежаваная
- падчас рэгістрацыі трэба напісаць колькасць удзельнікаў шпацыру
- Калі ласка, прыходзьце своечасова, бо праз спазненне вы можаце не трапіць на шпацыр.
- Запісы: [email protected]
Падчас шпацыру мы адправімся ў варшаўскі раён Муранаў, каб адшукаць сляды мінулага жыцця і месцы, што калісьці існавалі. Таксама пабачым, як выглядае сучаснае жыццё былога яўрэйскага Паўночнага раёна, пазнаем унікальную канцэпцыю жылога раёна Муранаў, пабудаванага на руінах гета, і пазнаёміся з цікавымі прыкладамі ўшаванавання памяці пра былых жыхароў у форме муралаў.
УВАГА: Будзьце гатовыя прайсці каля двух кіламетраў. Шпацыр адбудзецца ў любых умовах надвор’я (нават неспрыяльных). Раім зручна абуцца, на выпадак дажджу варта мець з сабою парасон і/ці плашч, а ў спякотны дзень - пітную ваду і галаўны ўбор. На шляху нашай экскурсіі будуць трапляцца пагоркі і лесвіцы.
Таццяна Казак нарадзілася ў 1983 г. у Гродне. Праводзіць экскурсіі па Варшаве і сталічных музеях. Вывучала гісторыю ва ўніверсітэце ў Гродне, атрымала ступень магістра ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце ў Вільнюсе. Займаецца арганізацыяй і правядзеннем шпацыраў для эмігрантаў па розных частках Варшавы. Ад 2011 г. жыве і працуе ў Варшаве.