Сямейныя забавы з нагоды свята Пурым

Шчыра запрашаем беларускія сем'і з дзецьмі на радасную і поўную колераў сустрэчу, прысвечаную Пурыму – аднаму з найбольш вясёлых і жыццесцвярджальных яўрэйскіх святаў, якое яднае людзей незалежна ад узросту і паходжання.

Падчас сямейнай экскурсіі па выбраных галерэях пастаяннай экспазіцыі “1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў” мы разам занурымся ў захапляльную гісторыю царыцы Эстэр. Гэта аповед пра адвагу, салідарнасць і надзею – каштоўнасці, блізкія як яўрэйскай, так і беларускай традыцыі. Даведаемся, адкуль паходзіць звычай пераапранацца і ствараць маскі, чаму Пурым так цесна звязаны са смехам, музыкай і гучнымі забавамі, а таксама як гэтае свята адзначалі ў розных краінах, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.

Мы пагаворым пра агульны досвед, пра тое, як святкаваць нават у цяжкія часы і як захоўваць такое важнае зараз пачуццё бяспекі і прыналежнасці да сваёй суполкі.

Пасля экскурсіі запрашаем усіх удзельнікаў на майстар-клас, падчас якога мы разам створым яскравы святочны падарунак, звязаны з Пурымам. Гэта будзе асаблівы час для размоў, адкрыцця традыцый і творчых забаў  у цёплай атмасферы.

Orlen - мэцэнат музея

Сямейныя забавы з нагоды свята Пурым

Сямейныя забавы з нагоды свята Пурым
01.03.2026 - 01.03.2026
  • 1 сакавіка (нядзеля);
  • Экскурсія 14:00–14:45;
  • Сумесны святочны майстар-клас 14:45-16:00;
  • Уваход вольны,
  •  Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected]