Сямейныя забавы з нагоды свята Пурым
Падчас сямейнай экскурсіі па выбраных галерэях пастаяннай экспазіцыі “1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў” мы разам занурымся ў захапляльную гісторыю царыцы Эстэр. Гэта аповед пра адвагу, салідарнасць і надзею – каштоўнасці, блізкія як яўрэйскай, так і беларускай традыцыі. Даведаемся, адкуль паходзіць звычай пераапранацца і ствараць маскі, чаму Пурым так цесна звязаны са смехам, музыкай і гучнымі забавамі, а таксама як гэтае свята адзначалі ў розных краінах, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі.
Мы пагаворым пра агульны досвед, пра тое, як святкаваць нават у цяжкія часы і як захоўваць такое важнае зараз пачуццё бяспекі і прыналежнасці да сваёй суполкі.
Пасля экскурсіі запрашаем усіх удзельнікаў на майстар-клас, падчас якога мы разам створым яскравы святочны падарунак, звязаны з Пурымам. Гэта будзе асаблівы час для размоў, адкрыцця традыцый і творчых забаў у цёплай атмасферы.

Сямейныя забавы з нагоды свята Пурым
- 1 сакавіка (нядзеля);
- Экскурсія 14:00–14:45;
- Сумесны святочны майстар-клас 14:45-16:00;
- Уваход вольны,
- Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected]