Вучымся бачыць. Майстар-класы па фатаграфіі для моладзі

Запрашаем беларускую моладзь ва ўзросце 15–19 гадоў да ўдзелу ў цыкле інтэграцыйных заняткаў «Вучымся бачыць. Майстар-класы па фатаграфіі для моладзі». Гэта цудоўная магчымасць, каб навучыцца распавядаць гісторыі з дапамогай візуальных вобразаў і паглядзець, як яны ўплываюць на нашае ўспрыманне свету.

Фото A. Шульц

Мы пазнаёмімся з асновамі працы з фотаапаратам (у тым ліку з камерай смартфона), будзем працаваць з партрэтам, рэпартажнай і мастацкай фатаграфіяй, эксперыментаваць з апрацоўкай здымкаў і стварэннем новых кантэкстаў для фотаздымкаў. Натхненнем для нас стануць музейныя калекцыі, архівы і выставы, а дадатковую энергію прынясуць сустрэчы з людзьмі, якія прафесійна займаюцца фатаграфіяй, а таксама з экспертамі і эксперткамі Музея POLIN.

Мы будзем тэставаць ідэі, задаваць пытанні і выбудоўваць уласную візуальную мову ў сваім тэмпе, без ціску. Запрашаем на майстар-класы, якія будуць праходзіць кожную другую суботу з пачатку лютага да канца мая 2026 года з 10:00 да 13:00. Кожная сустрэча будзе прысвечана асобнай тэме, таму вы зможаце далучыцца да выбраных заняткаў.

Ужо адкрытыя запісы на два першыя спатканні, таму займайце сваё месца ўжо зараз! Рэгістрацыю на наступныя майстар-класы мы адкрываем заўсёды ў сярэдзіне месяца: 15 лютага – на сакавік, 15 сакавіка – на красавік, 15 красавіка – на май.

Тэмы і графік сустрэч:

На пачатак: праўда ці перспектыва?

14 лютага (субота), 10:00-13:00, дашлі заяўку

Мы пачнём нашую прыгоду з фатаграфіяй з пытання, якое захапляе як пачаткоўцаў, так і прафесіяналаў: фотаздымак – гэта рэчаіснасць ці тое, як мы яе бачым? На майстар-класах мы адкрыем для сябе захапляльную гісторыю фатаграфіі, яе дакументальную моц і пазнаёмімся з кранальным праектам Рыты Мернік «Smutne synagogi». А ў практычнай частцы адразу пяройдзем да справы –навучымся асновам працы з фотаапаратам або тэлефонам, каб свядома выбіраць тое, што мы хочам паказаць і... як мы хочам, каб гэта захавалася ў памяці. Гэтыя майстар-класы натхняць нас фатаграфаваць з новай, больш свядомай перспектывы.

Партрэт: ад атэлье да сэлфі 

28 лютага (субота), 10:00-13:00, дашлі заяўку

Запрашаем у свет партрэтнай фатаграфіі, каб даведацца, чаму нас няспынна заварожвае чалавечы твар – ад атэлье XIX стагоддзя да сучасных сэлфі. Мы разгледзім прыклады з музейнай калекцыі, сярод якіх – «Варшаўскія партрэты» Жасмін Бакалаж, створаныя падчас яе мастацкай рэзідэнцыі ў POLIN. Таксама мы пагаворым пра тое, як змянялася роля партрэта і чаму мы так ахвотна фатаграфуем сябе. Разам мы знойдзем ідэальнае месца для музейнага сэлфі і зразумеем, як святло ўплывае на вобраз чалавека ў кадры.

Фотарэпартаж

14 сакавіка (субота), 10:00-13:00, дашлі заяўку

Як распавесці гісторыю ў некалькіх кадрах? Мы будзем натхняцца архіўнымі фотаздымкамі з музея, якія дакументуюць будзённасць, важныя падзеі і ўрачыстасці. Паглядзім, як робіцца фотарэпартаж, і пазнаёмімся з работамі вядомых фотарэпарцёраў і фотарэпарцёрак. У практычнай частцы ўдзельнікі створаць уласны рэпартаж пра музей. 

Фатаграфія як аповед пра чалавека і яго лёс

28 сакавіка (субота), 10:00-13:00, дашлі заяўку

Ці павінен партрэт паказваць твар? Ці без гэтага атрымаецца распавесці гісторыю чалавека? На майстар-класе нас будзе натхняць наведванне галерэі “Сувязі” і разнастайныя візуальныя спосабы аповеду: фотаздымак, сцэнаграфія і атмасфера. У межах заняткаў адбудзецца сустрэча з Мікалаем Грынбергам, які раскажа пра сваю працу і выставу “Co widać”, на якой можна пабачыць самыя асабістыя фрагменты яго архіва фотаздымкаў. 
 

  • 12 красавіка (нядзеля), 10:00–13:00,
  • 25 красавіка (субота), 10:00–13:00,
  • 9 мая (субота), 10:00–13:00,
  • 23 мая (субота), 10:00–13:00.

Аўтарка канцэпцыі і вядучая майстар-класаў – адукатарка і фатографка Аліцыя Шульц.
 

Аліцыя Шульц – фатографка, аніматарка, адукатарка. Скончыла Мастацкі ўніверсітэт у Познані і Педагагічны ўніверсітэт у Кракаве. На працягу некалькіх гадоў займаецца фота- і відэаздымкамі для культурных устаноў, няўрадавых арганізацый і прыватных кампаній. Ужо 10 гадоў працуе ў сферы медыяадукацыі і лічбавай пісьменнасці, а таксама праводзіць майстар-класы па ўсёй Польшчы. Аўтарка сацыяльнай інавацыі “Zapracuj Smartfonem”, рэалізаванай у межах “TransferHub” – інкубатара сацыяльных інавацый FISE. З 2010 года – “Latający Animator Kultury. З 2015 года з’яўляецца ўладальніца фотастудыі AS_fotografia. Захапляецца сацыяльнымі сеткамі і іх патэнцыялам у стварэнні сацыяльных кампаній.
Супрацоўнічае, сярод іншага, з Фундацыяй Orange, Нацыянальнай фільматэкай – Аўдыёвізуальным інстытутам, Музеем Юзэфа Пілсудскага, Таварыствам творчых ініцыятыў “ę” і Нацыянальным цэнтрам культуры.  
 

Orlen - mecenas muzeum

Вучымся бачыць. Майстар-класы па фатаграфіі для моладзі

Wystawa czasowa
14.02.2026 - 23.05.2026