Экспазіцыі

Пастаянная выстава “1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў”

Запрашаем вас у падарожжа, якое ахоплівае тысячагадовую гісторыю польскіх яўрэяў. На гэтым шляху вас чакаюць гісторыі каралёў, вынаходцаў, мысліцеляў і прамыслоўцаў. Мы распавядзём пра яўрэйскія святы, звычаі, рэлігію і культуру. Пра каханне, сяброўства, ахвярнасць і барацьбу. Пра жыццё, якое нам вядомае з хронікаў і газет, а таксама з вуліцаў яўрэйскіх кварталаў. У музеі даступны аўдыёгід на беларускай мове. 

Набыць білет анлайн

Набыць білет на экскурсіі выхаднога дня 

Унікальныя калекцыі, рэканструкцыі і мультымедыя дапамогуць вам занурыцца ў свет, які ўжо не існуе. Дзякуючы ім вы станеце яго часткай.

Экспазіцыя складаецца з васьмі галерэй. У іх мы паказваем паслядоўныя этапы гісторыі: ад легендаў пра прыбыццё яўрэяў на тэрыторыю Польшчы да часоў Халакосту і сучаснасці.

За фінансаванне і рэалізацыю дызайну, а таксама стварэнне пастаяннай выставы адказная Асацыяцыя Яўрэйскі гістарычны інстытут у Польшчы.

Рэалізацыя гэтага праекта стала магчымай дзякуючы падтрымцы спонсараў з усяго свету.

Азнаёмцеся з галерэямі пастаяннай выставы

Вы даведаецеся:

  • Калі і ў якіх акалічнасцях у Польшчы з’явіліся першыя яўрэі?
  • Як нашая краіна стала цэнтрам яўрэйскай дыяспары і домам для найбольшай яўрэйскай супольнасці ў свеце?
  • Чаму сітуацыя змянілася і як тут адраджаецца яўрэйскае жыццё?

Калі вы хочаце ўжо зараз пабачыць, як выглядае экспазіцыя, запрашаем на віртуальны шпацыр.

Больш дэталяў пра пастаянную экспазіцыю можна даведацца

  • З вялікага каталога да выставы “1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў”
  • З публікацыі “Спачатку была мара. Як заснавалі Музей гісторыі польскіх яўрэяў”

Гэтыя выданні можна набыць у касе музея.