“1945. Не канец, не пачатак” – экскурсія на беларускай мове па часовай экспазіцыі

Экскурсія па часовай экспазіцыі

Запрашаем на экскурсію па часовай экспазіцыі “1945. Не канец, не пачатак” на беларускай мове.

Падчас наведвання выставы мы засяродзімся на досведзе польскіх яўрэяў пасля Халакосту ў першыя пасляваенныя гады. Па выставе нас правядуць яўрэйкі і яўрэі, якія выжылі ў сховішчах або ў лагерах на тэрыторыі Польшчы, а таксама тыя, хто апынуліся на тэрыторыі СССР і Германіі. 

Большасць з іх засталася без сям’і і дому. Мы пабачым, як выглядала іх жыццё адразу пасля вайны. Паспрабуем адказаць на пытанне, якія яны мелі магчымасці для стварэння жыцця нанова, што яны адчувалі, у якім псіхалагічным і фізічным стане яны знаходзіліся. Якія наступствы прынёс Халакост не толькі на індывідуальным, але і на глабальным узроўні? Таксама мы даведаемся, як іншыя меншасці спрабавалі нанова будаваць сваё жыццё ў Польшчы.
 

“1945. Не канец, не пачатак” – экскурсія на беларускай мове па часовай экспазіцыі

Wystawa czasowa
31.08.2025 - 14.09.2025
  • 14 верасня (нядзеля) 14:00-15:00 (НЯМА МЕСЦАЎ)
  • Колькасць месцаў абмежаваная
  • Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected]
    • Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса
    • Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі
  • Калі ласка, прыходзьце своечасова, у выпадку спазнення вы не зможаце трапіць на экскурсію
  • Наведванне выставы не рэкамендуецца дзецям і падлеткам да 14 гадоў.
Muzeum możesz zwiedzać w następujących językach:
беларуская