“1945. Не канец, не пачатак” – экскурсія на беларускай мове па часовай экспазіцыі
Падчас наведвання выставы мы засяродзімся на досведзе польскіх яўрэяў пасля Халакосту ў першыя пасляваенныя гады. Па выставе нас правядуць яўрэйкі і яўрэі, якія выжылі ў сховішчах або ў лагерах на тэрыторыі Польшчы, а таксама тыя, хто апынуліся на тэрыторыі СССР і Германіі.
Большасць з іх засталася без сям’і і дому. Мы пабачым, як выглядала іх жыццё адразу пасля вайны. Паспрабуем адказаць на пытанне, якія яны мелі магчымасці для стварэння жыцця нанова, што яны адчувалі, у якім псіхалагічным і фізічным стане яны знаходзіліся. Якія наступствы прынёс Халакост не толькі на індывідуальным, але і на глабальным узроўні? Таксама мы даведаемся, як іншыя меншасці спрабавалі нанова будаваць сваё жыццё ў Польшчы.
“1945. Не канец, не пачатак” – экскурсія на беларускай мове па часовай экспазіцыі
- 14 верасня (нядзеля) 14:00-15:00 (НЯМА МЕСЦАЎ)
- Колькасць месцаў абмежаваная
- Рэзервацыя бясплатных уступных квіткоў: [email protected]
- Можна зарэзерваваць максімум 2 бясплатныя ўступныя квіткі з аднаго электроннага адраса
- Падчас рэгістрацыі неабходна напісаць колькасць удзельнікаў экскурсіі
- Калі ласка, прыходзьце своечасова, у выпадку спазнення вы не зможаце трапіць на экскурсію
- Наведванне выставы не рэкамендуецца дзецям і падлеткам да 14 гадоў.